У бібліятэцы быў праведзены Дзень мужнасці “Афганістан – святая памяць”. Ён быў прысвечаны 30-годдзю з дня вываду абмежаванага кантынгента савецкіх войск з Афганістана. Адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Язэпавым Дзмітрыям Дзмітрыявічам. Ён расказаў аб часе знаходжання ў Афганістане (1979-1982гг.), баявых аперацыях, асобных фактах цяжкіх армейскіх будняў на вайне. Прынёс ён і шмат фатаграфій.
Ваенны камісар ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёна Бурак Сяргей Пятровіч успомніў імёны навагрудчан, якія загінулі ў Афганістане. Іх імёны ўвекавечаны на нашай зямлі. Вялікае прызнанне выказаў раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Афганская вайна прадстала таксама праз прызму публіцыстычнай, мемуарнай, мастацкай літаратуры, праз фотафакты бібліятэчнай экспазіцыі. Пра асобныя моманты вайны вачыма салдат, афіцэраў, ваенных саветнікаў і разведчыкаў было расказана з выкарыстаннем вялікай колькасці дакументальных і мастацкіх крыніц.