/ 22 февраля, 2019

21 лютага да Міждароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы прайшла акцыя: “Слова роднае, жывое, гаваркое”. Бібліятэкары размаўлялі з чытачамі на роднай мове. Чытачам было прапанавана перакласці цікавыя словы з рускай мовы на беларускую. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава: “На мове, сэрцу зразумелай”. На выставе прадстаўлены сучасныя кнігі розных жанраў. Чытачы бібліятэкі змаглі выбраць сабе кнігі па свайму густу і жаданню.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий