/ 26 ноября, 2020

Уладзімір Караткевіч — заснавальнік айчыннага дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру Прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Караткевіча прываблівае высокая мастацкая культура і гуманістычнае гучанне яго твораў, непаўторная манера пісьма, мілагучная мова. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру тэматычна і жанрава, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Менавіта Уладзімір Караткевіч першы звярнуўся да жанру гістарычнага раману. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным. А яшчэ Уладзімір Караткевіч лічыцца першым савецкім пісьмен­нікам дэтэктыўнага жанру. Да яго цікавыя дэтэктывы пісалі, па сутнасці, толькі замежныя аўтары. Праз гэты «лёгкі» жанр пісьменнік праводзіў вялікія думкі і ідэі беларускасці. Многія маладыя людзі зацікавіліся гісторыяй, дзякуючы Караткевічу. «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», «Зямля пад белымі крыламі», «Ладдзя Роспачы» – творы, якімі аднолькава захапляюцца чытачы розных узростаў і якія абавязкова трэба прачытаць. Уладзімір Караткевіч уваходзіць у лік самых чытаных і прадаваных аўтараў. «Каласы пад сярпом тваім» стала «Кнігай года» ў  2019 годзе ў Беларусі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий