24 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў кніжна-дэтэктыўны квэст “Дзіўныя факты пра жыццё Агаты Крысці”, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння каралевы дэтэктыва. Удзельнікамі квэсту сталі студэнты Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. За перамогу змагаліся каманды “Чорная маска” і “Белая маска”. Інтэлектуальныя і творчыя заданні патрабавалі ад каманд кемлівасці, знаходлівасці і хуткай рэакцыі. Кожны этап квэсту раскрываў цікавыя факты з жыцця англійскай пісьменніцы, а заданні прыводзілі да захапляльных кніг і таемных артэфактаў. Вельмі эмацыянальна прайшла парная гульня “Загадкі міс Марпл”, па ўмовах якой патрэбна было растлумачыць сябру па камандзе загаданыя словы з картак пра жыццё і творчасць Агаты Крысці.
Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства пераўвасобіліся ў герояў дэтэктыўных гісторый з дапамогай аксэсуараў і фотабутафорыі.