/ 30 сентября, 2020

Сустрэчы ўдзельнікаў клуба аматараў кветкаводства і агародніцтва Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба заўсёды цікавыя і карысныя. Так падчас чарговай, пад назвай “Сушим пряные растения”, абменьваліся вопытам аб тым, якія нарыхтоўкі можна рабіць з востра-араматычных траў што растуць у садзе і агародзе: мяты, пятрушкі, сельдэрэя, кмена, кропу і іншых. Пра тое, як і дзе іх сушыць, пра тое, што сушыць можна не толькі вяршкі, але і карэньчыкі, і пра далейшае захоўванне высушаных траў. Напрыканцы даваліся слушныя парады як выкарыстоўваць іх у кулінарыі і для паляпшэння здароўя.

Наступнае пасяджэнне “Чым і як карміць маліну” прайшло ў фармаце  сустрэчы-парады. Гаварылася пра тое, што маліне патрэбна высокаўрадлівая глеба і рэгулярныя падкормкі мінеральнымі ўгнаеннямі. Даваліся парады па падрыхтоўцы глебы пад пасадку маліны, пра яе падкормку вясной, летам і восенню, пра асаблівасці пасадкі рэмантантнай маліны. Напрыканцы сустрэчы дзяліліся “смачнымі” рэцэптамі прыгатавання варэння, джэма, кампоту і віна з маліны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий