Днем сяброўскіх сустрэч “Сустрэчы для душы” было пазначана, адзначаемае 1 кастрычніка свята пажылых людзей. У чарговы раз бібліятэкары наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Былі ўлічаны літаратурныя захапленні чытачоў цэнтра па папярэднім запытам. Кожны з іх выбраў кнігу ці перыядычнае выданне з улікам уласных інтарэсаў. Усе прысутныя атрымалі віншаванні з пажаданнем здароўя, даўгалецця. А сапраўдым сюрпрызам для іх стала ўручэнне салодкага падарунка.