Бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі 7 кастрычніка наведала дзіцячы садок, каб правесці там гучныя чытанні, якія практыкуе ўжо не першы год. “Казка за казкай” – так называлася чарговае чытанне ўслых. Надвор’е спрыяла, таму чытанне казак прайшло на свежым паветры. Дзеткі з задавальненнем слухалі казку «Кот, ліса і певень». Хочаца спадзявацца, што ў будучым, калі яны пойдуць у школу, з такім жа задавальненнем будуць самі наведваць бібліятэку.