На літаратурна-музычнае віншаванне “Тебе адзінай толькі я дару”, прымеркаванае Да дня Маці, запрасіла сваіх чытачоў бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі. За сяброўскім сталом з духмяным чаем і пірагом гучалі цеплыя словы віншавання, а таксама вершы аб матулі. Святочную атмасферу стварылі песні ў выкананні Віктара Вілімовіча. Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава “Образ пленительный, образ прекрасный”, на якой былі прадстаўлены мастацкая і галіновая літаратура па тэме, ілюстраваныя часопісы, рэпрадукцыя карцін вядомых мастакоў. Цытатай да выставы сталі словы англійскай прыказкі: «Рука, качающая колыбель, правит миром».