14 кастрычніка ў Брольніцкай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар “З любоўю і ўдзячнасцю”, прысвечаны да Дня маці і свята Пакроў Прысвятой Багародзіцы. МАМА – самы родны і пяшчотны чалавек, першае слова якое гучыць з вуснаў немаўляці. Жанчыны пачулі словы з найлепшымі пажаданнямі, узгадалі гісторыю праваслаўнага свята, народныя прыкметы да свята Пакровы. Пад кубачак духмянай гарбаты для прысутных жанчын гучалі вершы прысвечаныя маці. Прыемным падарункам для ўсіх сталі цудоўныя восеньскія кветкі. Віншаванні з Днём маці атрымалі і мнагадзетные маці з іншых весак, якіх бібліятэкар Брольніцкай сельскай бібліятэкі абслугоўвае на даму.