/ 16 октября, 2020

На чарговым мерапрыемстве ў рамках акцыі «Чытаем разам», якое правяла 15 кастрычніка бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі, дзецям было прапанавана пачытаць разам мастацкую літаратуру пра малую радзіму. Дзеці завочна пазнаёміліся з мясцовым пісьменнікам М. Зізюком і  яго творамі. Тэма малой Радзімы, вяртання да каранёў – адна з самых важных у творчасці Міхася Зізюка. Для прачытання ўслых была прапанавана казка «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». Чытачы пазнаеміліся з хлопчыкам Янкам і яго сябрамі: курачкай Бухматкай, катом Шмурдзікам. Дзяцей зацікавілі прыгоды сяброў, таму, па просьбе дзяцей, бібліятэкар пакінула кнігу ў класе, каб яны змаглі дачытаць гэтую казку разам да канца.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий