/ 19 октября, 2020

Харосіцкая сельская бібліятэка вельмі добра і эфектыўна працуе сумесна з Харосіцкім Домам культуры, асабліва пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. 16 верасня тут прайшло мерапрыемства прымеркаванае да Дня маці “Любімым мамам – дзякуй”. У адрас матуль і бабуль гучалі шчырыя словы падзякі. Работнікі Дома культуры і члены мастацкай самадзейнасці падарылі прысутным прыгожыя вершы і песні пра матуль. Прапанаваная кніжная выстава “Самая мілая, самая добрая” знаёміла з літаратурай па тэме. Бібліятэкар таксама расказала пра гісторыю свята і чаму яго святкуюць разам з Пакровам Прысвятой Багародзіцы, калі і як адзначаюць у іншых краінах.  На дошцы для віншаванняў і пажаданняў  “Мая мама” дзеці пісалі добрыя, шчырыя і ласкавыя словы пра сваіх матуль.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий