/ 23 ноября, 2020

20 лістапада ў госці да вучняў 6-га класа сярэдняй школы № 7  прыйшлі бібліятэкары з бібліятэчнага пункту Навагрудскай раённай бібліятэкі з  інфармацыйна-пазнавальнай гадзінай «Энергазберажэнне і экалогія». Бібліятэкары расказалі пра праблемы выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя. Дзяцям былі прапанаваны экалагічныя віктарыны і заданні, а таксама інтеллектуальная гульня “Энергазберажэнне – справа кожнага”. Тэматычная кніжная выстава зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий