/ 2 декабря, 2020

1 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі праводзіў дзень прафілактычных ведаў “Смяротная пагроза”, прысвечаны Сусветнаму дню прафілактыкі СНІДу. На тэматычнай выставе былі прадстаўлены кнігі, часопісы, нарматыўна-прававыя дакументы, ілюстрацыйны матэрыял па праблеме ВІЧ / СНІД, па мерах абароны і прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод розных груп насельніцтва. Наведвальнікі атрымлівалі інфармацыйныя буклеты, закладкі,  рэкамендацыйныя спісы літаратуры.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий