21-22 ліпеня на возеры «Літоўка» адбыўся V фестываль бардаўскай песні памяці У. Высоцкага “Музыка сердец”. Бібліятэка прадставіла вялікую экспазіцыю літаратуры аб жыцці і творчасці У. Высоцкага, фотаматэрыялы з фонду бібліятэкі і асабістай калекцыі аматара творчасці У. Высоцкага з г. Мінска Сяргея Акуліча. Супрацоўнікі бібліятэкі сталі таксама актыўнымі ўдзельнікамі літаратурна-музычнага мікрафона “Я, конечно, вернусь…”.
Гучалі радкі вершаў У.Высоцкага, яго песні і ў музычным салоне тэматычнага нумара У. Высоцкага гасцініцы «Навагрудак». Была праведзена экскурсія. Кожны з прысутных змог расказаць аб сваім уласным успрыманні паэтычных і музычных радкоў паэта і акцёра.