Бібліятэчная пляцоўка “Культурная спадчына беларусаў” была разгорнута на свяце Дня работнікаў культуры. Увазе прыхільнікаў друкаванага слова былі прапанаваны выставы “Мая гісторыя беларускай кнігі” ,”Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, “Кніжныя скарбы Беларусі”, выстава лялек, зробленых рукамі чытачоў і работнікаў бібліятэк горада і раёна. Творчыя работы ўдзельнікаў конкурсу, кнігі, прысвечаныя першадрукару Ф. Скарыне, каштоўныя кнігі-рарытэты з асабістых бібліятэк не былі пакінуты без увагі калег-работнікаў культуры і кіраўніцтва горада.