14 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзілі дзень дабрыні і падзякі “Паклон Вам, мілыя матулі!”, прысвечаны Дню маці. На абанеменце была прадстаўлена віншавальная кніжна-часопісная панарама. У гэты дзень бібліятэкары віншавалі чытачак са святам, рэкамендавалі цікавыя жаночыя кнігі, а таксама частавалі салодкімі падарункамі.