У Навагрудку адзначылі “Дзень вышыванкi” – свята ўнікальнае тым, што будучы новым па сваёй сутнасці, яно накіравана на папулярызацыю нашай культуры і захаванне аўтэнтычнасці. На бібліятэчнай пляцоўцы працавалі выставы, дзе былі прадстаўлены выданні пра мастацтва вышывання, якое мае шматвяковую гісторыю, розныя ўзоры і каляровыя рашэнні, з характэрнымі нацыянальнымі рысамі.