https://novcrb.nov-centr.of.by/anons-na-nyadzelyu/
У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры ў бібліятэках горада і раёна 11.09-17.09 пройдзе інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”. Вас чакаюць літаратурныя вандроўкі, турніры знаўцаў беларускага слова, творчыя сустрэчы, конкурсна-гульнёвыя праграмы, гучныя чытанні і шмат іншага.
Шчыра запрашаем на сустрэчу з беларускай кнігай!