Інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску» у гарадской бібліятэцы пачаўся з прэзентацыі выставы-імправізацыі «Вітаем цябе, беларуская кніга!». Беларусачка ў нацыянальным убранні прадставіла беларускія кнігі розных аўтараў: ад класікаў да твораў сучасных паэтаў і пісьменнікаў. Выстава вельмі яркая і аўтэнтычная! Тут і гліняныя збаны, і плеценыя кошыкі, і снапы, і саламяныя капелюшы, і нават бульба ў чыгунку. 🙂