/ 23 октября, 2020

22 кастрычніка на працягу дня Навагрудская раённая бібліятэка (аддзел абслугоўвання і інфармацыі) прапаноўвала чытачам зазірнуць у літаратурную шкатулку “Божественный мастер”, каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю расійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Івана Буніна. На мерапрыемства, прысвечанае яго 150-годдзю, былі запрошаны навучэнцы Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Бібліятэкары прадставілі агляд біяграфічных і літаратурных старонах жыцця пісьменніка. Пазнаёмілі з творчай спадчынай юбіляра, прадстаўленай на кніжнай выставе. Паэтычныя здольнасці юнакі праявілі падчас выканання інтэрактыўных чытанняў, дзе патрэбна было дапоўніць прапушчаныя словы з верша “Лістапад”. Па ўмовах аднаго з заданняў з літаратурнай шкатулкі патрэбна было правільна назваць прапушчанае слова ў назвах бунінскіх твораў. Навучэнцы праявілі сапраўдную назіральнасць і кемлівасць, а каб беспамылкова справіцца з заданнем на картках выкарысталі зборнікі Буніна. Мерапрыемства прайшло ў прыемнай творчай атмасферы, прасякнутае настроем добразычлівасці.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий