26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”.
Каб прыняць удзел, неабходна:
- прачытаць на відэа любімы верш, або ўрывак з твора У. Караткевіча (не больш за 2 хвіліны);
- даслаць відэаролік да 24 лістапада на электронную пошту admin@grodnolib.by;
- паведаміць назву твора, прозвішча, імя чытальніка і яго месца жыхарства.
Зводны электронны рэсурс будзе прадстаўлены на сайце абласной бібліятэкі http://grodnolib.by у дзень нараджэння пісьменніка.