05.10 – 11.10.2026

5 — 11 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка, па папярэдніх заяўках, запрашае дарослых і дзяцей карысна правесці адпачынак сумесна з навагрудскай гараджанкай, якая спецыяльна для вас арганізуе цікавы інтэрактыў, правядзе пазнавальныя віктарыны, а яшчэ і забяспечыць нечаканыя прыемныя сустрэчы падчас падарожжа па вуліцах Навагрудка.

Тэл. для даведак 8(01597)66789

 

6 красавіка ў 14:00 дзіцяча-юнацкі сектар Навагрудскай раённай бібліятэкі запросіць усіх жадаючых на літаратурную віктарыну “Пунсовая кветачка”, прымеркаваную да 235-годдзя з дня нараджэння Сяргея Аксакава. Прысутныя змогуць пазнаёміцца з казачнай спадчынай пісьменніка,  праверыць свае веды і зачаравацца гісторыяй пра адданасць, дабрыню і любоў.

Тэл. для даведак 8(01597)66719

6 кастрычніка ў 16:00 аддзел абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі запрашае на краязнаўчую вандроўку “Ян Булгак: гісторыя ў кожным кадры”, прысвечаную 150-годдзю з дня нараджэння  майстра мастацкай фатаграфіі, этнографа і фалькларыста з в. Асташына. Гасцей чакаюць інтэрактыўныя гульні і віктарына “Зашыфраваны аб’ектыў”, якія дапамогуць у займальнай форме дакрануцца да спадчыны вялікага святлапісца і праверыць сваю эрудыцыю.

Тэл. для даведак 8(01597)66789

11 кастрычніка ў 16:00 у Шчорсаўскай сельскай бібліятэцы  адбудзецца паэтычная гадзіна “Будзь заўседы са мною побач”, прымеркаваная да Дня маці. Бібліятэкар раскажа  пра тое, якую ролю ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае маці, пра традыцыі святкавання гэтага свята ў розных краінах, раскажа легенду пра мацярынскае сэрца. Дзеці будуць чытаць прыгожыя кранальныя вершы пра матулю.

Тэл. для даведак 8(01597)31956