1. Рэгістрацыя і перарэгістрацыя чытачоў.

2. Прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці канкрэтнага дакумента ў фондах бібліятэкі.

3. Атрыманне поўнай інфармацыі аб складзе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання.

4. Падрыхтоўка бібліяграфічных даведак пры дапамозе традыцыйных каталогаў і картатэк.

5. Выдача дакументаў праз абанемент бібліятэкі за яе межы на тэрмін, устаноўлены правіламі карыстання бібліятэкай.

6. Выдача дакументаў з фонда чытальнай залы для выкарыстання ў межах бібліятэкі на працягу яе рабочага часу.

7. Атрыманне кансультацыйнай дапамогі ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.

8. Інфармаванне абанентаў індывідуальнай інфармацыі па зараней акрэсленай тэме.

9. Правядзенне бібліятэчна – бібліяграфічных заняткаў.

10. Прыём заказаў, афармленне і прадастаўленне дакументаў для карыстання ў чытальных залах, атрыманых праз міжбібліятэчны абанемент.

11. Метадычныя кансультацыі па пытаннях бібліятэказнаўства і бібліяграфіі для бібліятэкараў розных устаноў.

12. Арганізацыя тэматычных выстаў, адкрытых праглядаў літаратуры, выстаў новых паступленняў.

13. Удзел чытачоў бібліятэкі ў аматарскіх аб’яднаннях, што працуюць пры бібліятэках.

14. Правядзенне планавых мерапрыемстваў (выставы, агляды, чытацкія канферэнцыі, конкурсы і г.д).

15. Правядзенне экскурсій па бібліятэцы.