СТУДЗЕНЬ
14 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-краязнаўчая студыя «Мой раён – мой гонар», прысвечаная 85-годдзю з часу ўтварэння Навагрудскага раёна. Да святкавання юбілею далучыліся навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.
Марафон памяці “Халакост: знішчэнне, супраціўленне, выратаванне».
21 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка пачала марафон памяці “Халакост: знішчэнне, супраціўленне, выратаванне», прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Удзельнікамі першага марафона сталі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
ЛЮТЫ
Літаратурная праграма «Сэрцам роднага слова краніся»
На літаратурную праграму «Сэрцам роднага слова краніся», да Дня роднай мовы, у Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Ім былі прапанаваны цікавыя і разнастайныя заданні з гісторыі Беларусі, мовы і культуры.
САКАВІК
Духоўна-асветніцкая гасцёўня “800 гадоў святыні над Нёманам…”.
18 сакавіка ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася духоўна-асветніцкая гасцёўня “800 гадоў святыні над Нёманам…”.
Мерапрыемства было арганізавана супрацоўнікамі бібліятэкі і Навагрудскім благачыннем і прымеркавана да 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. А яго слухачамі сталі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі і аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама, педагогі і навучэнцы старэйшых класаў школ горада.
КРАСАВІК
Фронтовой привал «Звуки памяти»
25 апреля читатели Новогрудской районной библиотеки присоединились к республиканской культурно-просветительской акции «Библионочь-2025». На фронтовом привале «Звуки памяти» почтили память тех, кто сражался за нашу свободу.
Война и песня… Что может быть общего между ними. Казалось бы, тяготы военного времени не оставляют места для песен. И тем не менее песня всегда сопровождала солдата в походе и на привале, а иногда и в бою, она вдохновляла бойцов.
Читатели районной библиотеки вместе с артистами Центра культуры и народного творчества под аккомпанемент баяна вместе пели известные песни военных лет, читали стихи.
МАЙ
Гісторыка-дакументальная студыя “Памяць і боль беларускай зямлі”
7 мая ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшла гісторыка-дакументальная студыя “Памяць і боль беларускай зямлі”. Былі прадстаўленыя кніжныя выданні, прысвечаныя падзеям генацыду беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыка-дакументальнай літаратурай аб жахлівых злачынствах, якія тварылі фашысты на працягу трох гадоў акупацыі Беларусі. Бібліятэкар прывяла лічбы, якія сведчаць аб маштабах знішчэння фашыстамі населеных пунктаў Беларусі з усімі жыхарамі.
ЧЭРВЕНЬ
Патриотический видеочеллендж «Имена Победы» Виноград Константин Игнатьевич
Навагрудская бібліятэка на IX Гродзенскім ЛітФэсце
1 чэрвеня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у IX Гродзенскім ЛітФэсце! Гасцей свята бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную пляцоўку “Кірмаш – і ўвесь свет ваш!”, дзе дзеці і дарослыя з цікавасцю і задавальненнем гулялі ў шматлікія настольныя гульні, фатаграфаваліся ў вобразах на спецыяльных лакацыях, знаёміліся з героямі ЛіТэатра “Церамок”. Панавала асаблівая атмасфера свята. З энтузіязмам сустракалі гасцей нашай пляцоўкі вясёлыя Цыганка і Гаспадыня-Беларусачка, з якімі было радасна і пазнавальна адкрываць літаратурныя свет.
ЛІПЕНЬ
Фотавыстава “Навагрудчына: вехі гісторыі і сучаснасць”
8 ліпеня 2025 года ў Навагрудку шырока адзначылі 81-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках святочных мерапрыемстваў на цэнтральнай плошчы разгарнулася фотавыстава “Навагрудчына: вехі гісторыі і сучаснасць”, арганізаваная Навагрудскай раённай бібліятэкай.
Выстава прадставіла жыхарам і гасцям горада ўнікальную магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі момантамі і сучаснымі дасягненнямі Навагрудскага раёна. На фотаздымках былі адлюстраваны знакавыя падзеі, памятныя мясціны і паўсядзённае жыццё рэгіёна.
ЖНІВЕНЬ
Жывы кветкавы водар
28 жніўня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся кветкавы вернісаж “Жывы водар”. Бібліятэкар падрыхтавала выставу пахучых кветак, якія цвітуць у гэту пару года. Ружы, петуіі, аксаміткі, рамонкі, хрызантэмы, герань, календула, гартэнзія, флоксы, кветкі канюшыны напоўнілі пахам памяшканне бібліятэкі. Дазналіся прысутным і цікавую гісторыю ўзнікнення і развіцця парфюма ў цэлым, і пахі якіх кветак выкарыстоўваюць парфюмеры.
ВЕРАСЕНЬ
Навагрудская раённая бібліятэка на свяце пісьменства
Маштабнае рэспубліканскае свята — XXXII Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Лідзе 6 і 7 верасня. Гэта свята тых, хто мае дачыненне да кнігі – пісьменнікаў, выдаўцоў, бібліятэкараў і ўсіх, хто любіць і шануе родную мову. Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у свяце. Інтэрактыўная пляцоўка “Тры асобы – тры эпохі” была прадстаўлена велічнымі і знакамітымі постацямі нашага краю – Елісеем Лаўрышаўскім, Яўхімам Храптовічам і Адамам Міцкевічам. Іх жыццё і дзейнасць узбагацілі культурную і літаратурную спадчыну і Навагрудчыны, і Беларусі. Госці пляцоўкі мелі магчымасць паспрабаваць пісаць пяром і сапраўднымі чарніламі, напісаць сваё імя старадаўнім пісьмом – рунамі, зрабіць фотаздымак на памяць у імправізаваным “рэтра-фотаатэлье” на фоне Навагрудскага замка.
Навагрудская бібліятэчная пляцоўка з гістарычным каларытам на Свяце «Дажынкі-2025» у Ваўкавыску
На абласным свяце “Дажынкі-2025” у Ваўкавыску Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла сваю пляцоўку, дзе гасцей сустракалі гістарычныя асобы. Святочнае мерапрыемства прайшло 20 верасня.
Аляксандра Раманюк, загадчык аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі, у вобразе графіні ўрачыста паднесла дажыначны каравай губернатару Гродзенскай вобласці Юрыю Караеву.
Пляцоўка бібліятэкі здзіўляла наведвальнікаў разнастайнымі гульнямі і цікавымі гістарычнымі макетамі.
КАСТРЫЧНІК
Салонныя гульні з Навагрудскай гараджанкай
25 кастрычніка ў госці да Навагрудскай гараджанкі завіталі маленькія турысты з Ліды. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся са славутасцямі старажытнага горада, а таксама прынялі ўдзел у салонных гістарычных гульнях знакамітай цыганкі.
ЛІСТАПАД
Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч
19 і 20 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшлі вечары-прысвячэнні “Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч”, прымеркаваныя 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы чацвёртага курса Навагрудскага каледжа техналогій і бяспекі і трэцяга курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа.
Выставачны праект «Яскрава аб галоўным» для працоўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Выставачным праектам «Яскрава аб галоўным» бібліятэкары Навагрудскай раённай бібліятэкі стварылі цёплую і душэўную атмасферу на раённым свяце ў гонар Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якое адбылося 14 лістапада. З задавальненнем людзі знаёміліся з кнігамі аб вырошчванні розных культур, традыцыямі і асаблівасцямі развіцця сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь, з элементамі мастацтва папулярнымі у́ нашым краі.
СНЕЖАНЬ
Интерактивно-познавательная встреча в Хоросицкой сельской библиотеке «История Негневичской аптеки: узнать, увидеть, попробовать».
19 декабря в Хоросицкой сельской библиотеке состоялась интерактивно‑познавательная встреча «История Негневичской аптеки: узнать, увидеть, попробовать».
Участники мероприятия познакомились с историей открытия аптеки в агрогородке Негневичи, узнали, где она располагалась, кто был её строителем и кто работал в ней в разные годы. В ходе встречи детям была представлена старинная аптекарская посуда. Особый интерес вызвала аптекарская ступка с пестиком — традиционный инструмент для измельчения, растирания и смешивания ингредиентов до порошкообразного состояния. Ребята смогли на практике попробовать превратить сахар в сахарную пудру. Также были продемонстрированы старинные аптекарские весы, которым более ста лет.









































