19 і 20 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшлі вечары-прысвячэнні “Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч”, прымеркаваныя 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы чацвёртага курса Навагрудскага каледжа техналогій і бяспекі і трэцяга курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Да святочнай даты ў чытальнай зале была арганізавана тэматычная выстава літаратуры, на якой прадстаўлены кнігі з інфармацыяй аб жыцці і творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча. Было прапанавана невялікае падарожжа па біяграфічных старонках пісьменніка, а аповед пра цікавыя факты з жыцця У.Караткевіча адкрыў шматграннасць асобы юбіляра. З цікавасцю працавалі навучэнцы над творчым заданнем “Душа ў фарбах і радках”, дзе патрэбна было суаднесці цытаты Уладзіміра Караткевіча з ілюстрацыямі, створанымі штучным інтэлектам па гэтых цытатах. Завяршылася мерапрыемства літГульнёй “Пытанні з куфэрка” пра пісьменніка-юбіляра і яго творы.

















