Электронныя рэсурсы
Электронны каталог (ЭК) змяшчае бібліяграфічныя запісы на ўсе віды дакументаў, якія былі апублікаваны на розных носьбітах. Вы можаце весці пошук у другіх базах дадзеных (БД), якія ўваходзяць у склад ЭК.
- БД “Артыкулы”– бібліяграфічная база дадзеных артыкулаў з розных крыніц інфармацыі, як Беларусі, так і замежжа. Вядзецца з 2003 года.
- БД “Краязнаўства” – бібліяграфічная база дадзеных дакументаў краязнаўчага характару, аб відных дзеячах і падзеях, якія адбываліся і адбываюцца ў Навагруку і Навагрудскім раёне. Вядзецца з 2003 года.
- БД “Кнігі” – бібліяграфічная база дадзеных усіх відаў дакументаў (кніг, брашур, электронных дакументаў, выяўленчых матэрыялаў, нот і ін.), якія паступаюць у фонды Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з 2003 года.
БД “Персаналіі Навагрудскага краю” http://personal.nov-centr.of.by/ – біябібліягрыфічная база дадзеных краязнаўчага характару, дзе сабраныя звесткі аб відных дзеячах Навагрудчыны. Вядзеца з 2007 года. З 2017 г. стала даступная ў анлайн-рэжыме.
БД «Навагрудак у выяўленчым мастацтве» http://painters.nov-centr.of.by/ – камбінаваная база дадзеных краязнаўчай тэматыкі. Аснову рэсурсу складаюць матэрыялы выяўленчага і біяграфічнага характару, якія адлюстроўваюць Навагрудак як аб’ект увагі мастакоў. Створана ў 2018 годзе.
Электронная кніга “Пішам летапіс: вёска Шчорсы”
Фонды і каталогі
Карткавыя каталогі і картатэкі ўсебакова раскрываюць змест асноўных і дапаможных фондаў бібліятэкі.
Цэнтральны алфавітны каталог (ЦАК)
Выконвае функцыю службовага і ўліковага каталога. Уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, прадаўжаючых выданняў, альбомаў, атласаў, стандартаў. Складаецца па языковаму прынцыпу. Бібліяграфічныя запісы групуюцца ў алфавіце прозвішчаў аўтараў, загалоўка дакументаў.
Алфавітны каталог (АК)
Выконвае пошукавую функцыю для карыстальнікаў. Размешчаны на абанеменце.
Сістэматычны каталог (СК)
Выконвае пошуковую функцыю для карыстальнікаў і службовую для бібліятэкараў. Бібліяграфічныя запісы размяшчаюцца па галінах ведаў, з улікам сістэмы бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі.
Сістэматычная картатэка артыкулаў (СКА)
Выконвае пошукавую функцыю для карыстальнікаў і службовую. Уключае бібліяграфічныя запісы артыкулаў з кніг, газет і часопісаў. Універсальная па змесце. Раскрывае фонд перыядычных выданняў бібліятэкі ў галіновым і тэматычным аспекце. Матэрыял размешчаны па табліцах бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі. Знаходзіцца ў чытальнай зале.
Краязнаўчая сістэматычная картатэка (КСК)
Выконвае пошукавую функцыю для карыстальнікаў і службовую. Універсальная па зместу. Уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, брашур, альбомаў, картаграфічных і выяўленчых выданняў, артыкулаў з перыядычных і прадаўжаючых выданняў і зборнікаў, рэцэнзій, неапублікаваных дакументаў.
Матэрыял размешчаны ў адпаведнасці з «Тыпавой схемай класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь».
Картатэка ўключае выданні на беларускай і рускай мовах, максімальна адлюстроўвае масіў краязнаўчых дакументаў аб горадзе Навагрудку, Навагрудскім раёне і Гродзенскай вобласці.