Навагрудская раённая бібліятэка прадстаўляе відэа-візітоўку інтэрактыўнай праграмы «Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай». Маршрут падарожжа ўключае ў сябе наведванне міні-музея «Страчаная спадчына», дзе экспануецца макет Рынкавай плошчы Навагрудка, можна будзе зазірнуць у «Рэтра-фотаатэлье», дзе кожны жадаючы зможа прымераць на сябе вобразы гараджан пачатку 20 стагоддзя і зрабіць фотаздымак на памяць.
Наведвальнікаў чакае займальны аповед з жыцця гараджан, знаёмства з захаванымі архітэктурнымі аб’ектамі гістарычнага цэнтра Навагрудка і сустрэчы з цікавымі гараджанамі, сярод якіх знакамітая тэатралка пані Сафія, якая запросіць паўдзельнічаць у салоннай гульні-гаданні «Кім ты быў ў мінулым жыцці».
Працягнем знаёмства з жыццём простых гараджан. Даведаемся хто быў уладальнікам мясцовага казіно, куды наваградчане хадзілі бавіць вольны час і дзе пяклі самую смачную выпечку.
У працяг кулінарнай тэмы зазірнем у мясцовую кавярню, дзе даведаемся пра кулінарныя традыцыі навагрудскіх гаспадынь і, нават, пачастуемся смачным печывам.
Наш адрас: г. Навагрудак, вул. 1 Мая, 1; тэл: +375159766789, +375159766480
@retro_novogrudok www.novcrb.nov-centr.of.by
Мини-музей мини-макетов «Утраченное наследие»
Время работы: пн.-пт. с 9:00 до 19:00, сб.-вс. с 09:00 до 18:00 (перерыв с 14.00 до 15.00).
|
|
Ретро-фотоателье
Время работы: пн.-пт. с 9:00 до 19:00, сб.-вс. с 09:00 до 18:00 (перерыв с 14.00 до 15.00).
|
|
Интерактивная программа «Ретро-путешествие с Новогрудской горожанкой»
Интерактивная программа «По местам великого Адама с Новогрудской горожанкой»
|