У бібліятэках ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» прайшлі мерапрыемствы да 30-годдзя з дня вываду Савецкіх войскаў з Афганістана. У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы правялі ўрок гісторыі “Афганистан болит в моей душе”. З дапамогай электроннай прэзентацыі пазнаёмілі дзяцей з гераізмам салдат-афганцаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Чыталі вершы, слухалі песні, прысвечаныя ўдзельнікам Афганскай вайны. У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава “Афганістан: памяць і боль”, дзе можна было пазнаёміцца з мастацкімі і дакументальнымі крыніцамі, матэрыяламі з перыядычных выданняў той вайны.
На вусны часопіс «Афганістан баліць у маёй душы» ў Кашалеўскую сельскую бібліятэку былі запрошаны настаўнікі і вучні Кашалеўскай сада-базавай школы. Бібліятэкар расказала аб загінуўшых, пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, земляках. Мерапрыемства дапаўняла прэзентацыя, быў паказаны відэаролік, гучалі песні, вершы.