На бібліятэчныя пасядзелкі “На свет нарадзіўся, з людзьмі парадніўся”, якія прайшлі у Кашалеўскай сельскай бібліятэцы, былі запрошаны людзі пажылога ўзросту. За кубачкам гарбаты абмяркоўваліся пытанні ўзаемаадносін старэйшага пакалення з моладдзю. Кожны меў магчымасць выказаць сваю думку, падзяліцца жыццёвым вопытам, расказаць пра жыццёвыя сітуацыі з сваякамі (свёкрам, свякрухай, залоўкай і г.д.). Удзельнікі расказалі павучальныя, а таксама і вясёлыя гісторыі са свайго жыцця.