/ 26 апреля, 2019

На абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі дзейнічае выстава-экспазіцыя, прысвечаная 975-годдзю Навагрудка. На кніжных паліцах прадстаўлена літаратура па гісторыі і культуры Навагрудчыны, якая распавядае аб замку і знакамітых асобах першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, партрэт горада дапаўняе мастацкая літаратура. Цікавы перыяд у жыцці міжваеннага Навагрудка прадстаўляюць фотаздымкі таго часу, калі горад быў цэнтрам Навагрудскага ваяводства ў складзе Польшчы.

Пачэснае месца на экспазіцыі займае макет страчанай Навагрудскай ратушы, першы ўспамін пра якую датуецца 1654 годам. На працягу стагоддзяў ратуша з’яўлялася сiмвалам самакiравання горада і гарадской вольнасці.

Кожны чытач бібліятэкі можа зрабіць фотаздымак на памяць ў вобразе князя Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий