/ 7 февраля, 2019

У гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў Гродзенскай вобласці, якая была ўтворана 20 верасня 1944 года. У яе склад увайшлі горад Гродна і шэсць раёнаў былой Беластоцкай вобласці, горад Ліда, восем раёнаў Баранавіцкай і адзін раён — Брэсцкай вобласці.

У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі з юбілейнай нагоды арганізавана інтэрактыўная кніжная выстава.  Гісторыю, культуру, знакамітых асоб, турыстычныя аб’екты і славутасці Гродзенскай вобласці прадстаўляюць лепшыя выданні. Асобна можна пазнаёміцца з інфармацыйнымі выданнямі пра кожны з 17-ці раёнаў вобласці. Краязнаўчая пазл-гульня “Нефармальныя славутасці Гродзеншчыны” дазваляе здзейсніць невялікае завочнае падарожжа.

У аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача спецыяльна для дзяцей прадстаўлены цікавыя часопісы і кнігі пра гістарычнае мінулае нашай вобласці.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий