/ 18 апреля, 2019

Гістарычны квэст “Гродзеншчына: учора і сёння”, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, прайшоў у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Маршрут быў звязаны з мінулым і сучасным Гродзеншчыны і праходзіў па наступных станцыях: “З гісторыі Гродзеншчыны”, “Літаратурная Гродзеншчына”, “Населеныя пункты Гродзеншчыны”, “Замкі Гродзеншчыны”. На кожнай з іх удзельнікі ўзгадвалі гісторыю Гродзенскага краю, адкрывалі новыя старонкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Увазе ўдзельнікаў квэста была прадстаўлена выстава, якая ўключыла ў сябе выданні, што адлюстроўваюць звесткі і дакументы пра  гісторыю Гродзенскай вобласці, пра яе славутасці. Каля фотазоны, прысвечанай Гродзенскай вобласці, рабілі здымкі на памяць.  

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий