Напярэдадні 8 сакавіка ў Гарадзечанскай сельскай бібліятэцы адбылася паэтычна-музычная гадзіна “Даражэй за ўсіх — мама — мама!”, на якую былі запрошаны жанчыны – чытачы бібліятэкі , а таксама члены клуба па інтарэсах для пажылых “Гармонія”. Гучалі паэтычныя словы і музычныя віншаванні, да ўвагі была прапанавана выстава дзіцячых малюнкаў “Прыгажуня жанчына – гэта мая мама!”, салодкі стол і шчырыя размовы.