/ 1 апреля, 2019

Цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы.

Літаратурная алімпіяда “На солнечной поляне Лукоморья” была прысвечана 220-годдзю А.Пушкіна. Змагаліся дзве каманды. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у разнастайных турах: успаміналі заканчэнні фраз з казак у конкусе «Падкажы слоўца», знаўцы казак працягвалі прапанаваныя ўрыўкі з казак у конкурсе «А што ж было далей?”, успаміналі ўсе лічбы, якія сустракаліся ў казках А.С. Пушкіна ў «Казачнай арыфметыцы», успаміналі казкі па ілюстрацыях, адгадвалі казачную крыжаванку. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды твораў Пушкіна.

Да 115-годдзя А.Якімовіча адправіліся ў літаратурную гульню-падарожжа пад назвай “Любімы казачнік”. Бібліятэкар расказала пра творчасць Алеся Якімовіча, дзеці даведаліся шмат пазнавальнага, павучальнага і цікавага аб роднай Беларусі. Яны з захапленнем слухалі цудоўныя казкі, апавяданні і смяшынкі пісьменніка. Даведваліся, хто самы спрытны, хто быў самы старанны, што любіць бабуля, чаму  дзьме вецер, што мацней – агонь ці лёд. Дзяцей чакала цікавая віктарына па творчасці Алеся Якімовіча «Казка – мудрасці падказка». Напрыканцы  яны падзяліліся сваімі ўражаннямі і пажадалі ўсім як мага часцей сябраваць з кнігай. Дзеці адыходзілі з бібліятэкі з новымі ўражаннямі, цікавымі кніжкамі і добрым настроем.

Падчас экалагічнага падарожжа па старонках Чырвонай кнігі,  ім распавядалі пра тое, што такое Чырвоная кніга, чаму паўстала неабходнасць у яе стварэнні і пра тое, што у гэтым годзе спаўняецца 40 год з часу стварэння Чырвонай кнігі Беларусі. Яны даведаліся пра тое, што існуюць жывёлы, расліны, птушкі, якія маюць патрэбу ў ахове. Прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гутарцы, гульнях, адгадвалі загадкі пра прыроду. Пасля мерапрыемства дзеці мелі магчымасць пагартаць Чырвоную  кнігу Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий