/ 18 марта, 2019

У бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны салон «Люстэрка эпохі», прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння  выдатнага кампазітара  і піяніста Станіслава Манюшкі, хоць афіцыйны старт юбілейным святкаванням яшчэ не дадзены. Мерапрыемства ладзілася ў рамках праекта «Чытанне – шлях да дасканаласці”. Безумоўна, гучала музыка славутага кампазітара і кампазітараў-класікаў. Мерапрыемства пачалося з   музычнага выступлення навучэнцы дзіцячай  школы мастацтваў горада Навагрудка  Юлі Раманюк. Аб творчасці кампазітара, асабістым складаным лёсе, коле знаёмстваў, наватарстве яго як кампазітара ў польскім і беларускім музычным жыцці было расказана падрабязна і цікава. Навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа прынялі ўдзел у цікавай віктарыне, разгадалі музычны красворд, змаглі паслухаць творы С. Манюшкі, якія гучалі ў кінастужках, нават  у анімацыйных.  Была падрыхтавана выстава літаратуры.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий