Тэма чарговага пасяджэння клуба па інтарэсах для пажылых людзей «Азбука здароўя», які дзейнічае пры Кашалеўскай бібліятэцы – «Лекавыя расліны: правілы збору і нарыхтоўкі». Сапраўдныя траўнікі надаюць вялікае значэнне таму калі збіраць травы, лічачы, што не ў той час сабраная трава, не толькі не вылечыць але можа і нашкодзіць. На пасяджэнні ўдзельнікі паспрабавалі раскрыць некаторыя сакрэты збору лекавых раслін.