13 сакавіка ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку на сустрэчу з дзіцячым чытачом завітаў пісьменнік з Навагрудка — Міхась Зізюк. Ён распавёў пра свае творы, у якіх гаворыцца пра тое, што трэба берагчы нашу планету Зямля, пазнаёміў з хлопчыкам Янкам, героям сваёй казкі «Янка, Шмурдзік, Бухматка і іншыя», і яго прыгодамі. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне «А як гэта будзе гучаць на рускай мове» і гульні «Каток». Таксама чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.
Напрыканцы мерапрыемства Міхась Зізюк уручыў прызы самым актыўным і ўсе жадаючыя атрымалі аўтограф аўтара з найлепшымі пажаданнямі і зрабілі фотаздымак на памяць. Дзеці былі рады сустрэчы і запрасілі пісьменніка прыязджаць яшчэ не раз у бібліятэку.