/ 7 марта, 2019

З цудоўнай нагоды 8 Сакавіка бібліятэка запрасіла на свята прыемных сустрэч “Вясновы настрой” ветэранаў працы, якія не адно дзесяцігоддзе прысвяцілі рабоце з чытачамі. Гучалі цёплыя віншаванні, паважаныя госці пазнаёміліся з навінамі бібліятэчнага жыцця, дзяліліся ўспамінамі, частаваліся гарбатай з салодкімі ласункамі і тортамі. Не абыйшлося і без паэтычнай хвілінкі з выкананнем лепшых рамантычных твораў, прысвечаных жанчынам.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий