Сакавіцкі каляндар адзначаны цудоўнай датай – Сусветным днём паэзіі. Сусветны дзень паэзіі – свята, якое садзейнічае развіццю прыгожага пісьменства, набліжае паэтычнае слова да іншых родаў літаратуры і відаў мастацтва, аб’ядноўвае паэтаў розных нацый. Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю лірычных зборнікаў з фондаў бібліятэкі. Пісаць вершы дадзена не кожнаму, але навучыцца разумець вершы, адчуваць іх прыгажосць можна. У паэзіі – тонкія гукі прыроды, прыгажосць навакольнага свету і самае галоўнае – пачуцці. Кніжная экспазіцыя разлічана на ўсіх, хто любіць паэзію. Сусветны дзень паэзіі – цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу прыгажосцю вершаванага радка. Дастаткова проста ўзяць з кніжнай паліцы любімы томік…