25 красавіка ў рамках праектнай дзейнасці з Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжам быў праведзены трэнінг камунікатыўных рашэнняў “Сярод людзей”. Праблемы будаўніцтва адносін паміж людзьмі сталі тэмай размовы і праграмы мерапрыемства, якая ўключала працу з відэатэстамі, псіхалагічныя заданні і гульні, разгляд асобных жыццёвых сітуацый у дзеянні. На трэнінг таксама была запрошана прафесійны псіхолаг Наталля Мікалаеўна Свораб-Лупашка, якая з прафесійнага пункту гледжання расказала аб самых розных момантах узаемадзеяння людзей, выкарыстаўшы псіхалагічныя практыкаванні. Цікавасць выклікала выстава псіхалагічнай літаратуры, дапамагаючая вызначыць правільныя паводзіны чалавека ў жыцці.