/ 26 апреля, 2019

25 красавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі свае кнігі прэзентавала Іанна Пухальская, пісьменніца, даследчыца гісторыі сем’яў Булгакаў і Карповічаў. На сустрэчы таксама прысутнічаў Богдан Булгак, унук знакамітага фотамайстра Яна Булгака.  Пані Іанна расказала аб сваіх продках Узлоўскіх і Карповічах, сваяцкіх сувязях з Булгакамі, якія распачаліся яшчэ з другой паловы ХІХ ст. Асаблівую ўвагу пісьменніца ўдзяліла сваёй новай кнізе «Polki, które zmieniły wizerunek kobiety», якая распавядае пра выбітных жанчын Польшы. 

Гэтая сустрэча стала чарговай  з цыклу «Мы з Навагрудчыны!», прысвечанаму 975-годдзю Навагрудка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий