У бібліятэцы да 30-годдзя вываду абмежаванага кантынгента савецкіх войск з Афганістана 14 лютага працавала інтэрактыўная пляцоўка афганскай прозы і паэзіі “Афганская эпапея”. Бібліятэкар пазнаёміла з мастацкімі, публіцыстычнымі, дакументальнымі крыніцамі, успамінамі ўдзельнікаў ваенных дзеянняў аб гісторыі той далёкай і жахлівай вайны. Педагогі і вучні сярэдняй школы N1 падрыхтавалі праграму з вялікай колькасцю інфармацыйных матэрыялаў, відэа, пісем афганцаў, вершаў, якія чыталі настаўнікі і навучэнцы. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць аб загінуўшых.