25 студзеня адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння У. Высоцкага. У гэты дзень была праведзена экскурсія ў гасцінічным нумары. Гучалі вершы У. Высоцкага, музыка. Мінчанінам Сяргеем Віктаравічам Акулічам былі перададзены бібліятэцы ўнікальныя фота і дакументальныя матэрыялы аб жыцці і творчасці У.Высоцкага.
У бібліятэцы была падрыхтавана музычна-літаратурная кампазіцыя “Судьба, воспетая в стихах”. Старонкі біяграфіі, творчасць, відэаматэрыялы сталі асновай мерапрыемсва. Цёпла аўдыторыя прымала гасцей з горада Баранавічы. Гучалі песні і радкі вершаў у выкананні бардаў Галіны Ліс і Сяргея Карповіча. Пазнавальныя заданні, якія датычацца жыцця У.Высоцкага і яго адносін з М. Уладзі былі прапанаваны краяведам Міхаілам Маліноўскім. Пераможцы атрымалі ў падарунак кнігі.