3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, абароны іх годнасці, правоў і дабрабыту. Гэта добрая нагода ўдзяліць увагу гэтым людзям, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой, а побач жывуць неабыякавыя людзі, да якіх можна звярнуцца па дапамогу і падтрымку. У гэты дзень супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ім былі прапанаваны кніжныя выданні і перыёдыка з улікам уласных інтарэсаў, захапленняў і літаратурных пераваг.