3 красавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка-празаіка, літаратуразнаўца, журналіста і кінасцэнарыста Юрыя Маркавіча Нагібіна. На абанеменце прадстаўлена кніжная выстава, прысвечаная юбіляру. Кнігі аўтара дапоўнены цытатамі з твораў.
Юрый Нагібін з’яўляецца адным з самых экранізававаных пісьменнікаў. Чыстая і светлая проза Ю. Нагібіна заўсёды высока шанавалася праўдзівымі аматарамі рускай літаратуры. У бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Прызнаны майстар апавядання» па творчасці пісьменніка. Наведвальнікі пазнаёмяцца не толькі з кнігамі, творчасцю і старонкамі біяграфіі Юрыя Нагібіна, але і з выказваннямі аўтара. Ім былі напісаны сцэнары да такіх вядомых фільмаў, як «Старшыня», «Бабіна царства», «Гардэмарыны, наперад», «Віват, гардэмарыны» і «Гардэмарыны III» — прыгоды. Франтавы вопыт увасоблены ў апавяданнях, сабраных у зборнікі «Чалавек з фронту», «Дзве сілы», «Зерне жыцця». Самай «зорнай» гадзінай ў гісторыі аўтара стала аповесць «Старонкі жыцця Трубнікава». У яго творах галоўнае месца займаюць чалавечыя адносіны.