/ 23 февраля, 2021

19 лютага ў Наваградку падчас свята перадавікоў адбылося ўрачыстае адкрыццё Года народнага адзінства. Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала інтэрактыўную пляцоўку “Сімвалы, якія яднаюць”. На кніжнай выставе “Сімвалы Беларусі” была адлюстравана гістарычная і культурная спадчына нашай краіны, навуковыя і спартыўныя дасягненні, важныя старонкі з розных сфер дзейнасці. На бібліятэчнай пляцоўцы для гасцей мерапрыемства працавала фотазона “Рэтра-фотаатэлье”. Пра Навагрудак 20-30-х гадоў і гісторыю мясцовай фотасправы расказвалі прыбраныя гаражанкі-навагрудчанкі. Цудоўныя моманты захаваў аб’ектыў фотакамеры.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий