Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё краязнаўча-асветніцкага праекта «Навагрудчына – старонкі гісторыі» прымеркаванага да V Шчорсаўскіх чытанняў, якое адбудзецца 21 мая ў 16.30 у Навагрудскай раённай бібліятэцы. Увазе прысутных будуць прапанаваныя: выстава літаграфій Напалеона Орды “Гісторыя ў мастацтве” і выстава-прагляд літаратуры “Шчорсаўскія скарбы”. У гэты ж дзень у 17.10 у Доме-музеі Адама Міцкевіча пройдзе адкрыццё выставы кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Гісторыя, ажыўшая ў кнігах”. А ў 18.00 запрашаем на канцэртную праграму Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь «Спявай! Танцуй! Кахай! Жыві!».
Запрашаем прыняць удзел і ў іншых мерапрыемствах, падрыхтаваных гарадскімі і сельскімі бібліятэкамі, запланаваных у рамках праекта. Папоўніць свае веды аб знакамітай бібліятэцы Я. Храптовіча, архітэктурных і прыродных помніках Навагрудчыны.