/ 15 июля, 2021

Працягваецца інфармацыйна-краязнаўчы тур “Праз бібліятэку – да дабра і свету”. 15 ліпеня супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з калектывам Валеўскага сельскага клуба наведалі вёскі Ятра і Клёны. Бібліятэкары прадставілі факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля, творы пісьменнікаў і паэтаў з Наваградчыны і літаратуру пра Навагрудак. Пазнаёмілі вяскоўцаў з кніжнай выставай “Культурная спадчына роднай зямлі”. Кожны жадаючы змог выбраць кнігі і часопісы на свой густ. Парадавалі прысутных музыкальныя падарункі культурна-творчага праекта “Зямлі роднай шматгалоссе”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий