/ 26 июля, 2021

24 ліпеня на возеры Літоўка прайшоў 8-мы фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». На працягу мерапрыемства працавала інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка «СтихиЯ Высоцкого». На аднайменнай літаратурнай экспазіцыі былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі У. Высоцкага, біяграфічныя кнігі, артыкулы з часопісаў, калекцыя паштовак. Асноўную літаратурную экспазіцыю дапоўніла выстава «Высоцкий: строки-посвящения», дзе былі прадстаўлены вершы, прысвечаныя знакавым людзям у лёсе паэта. На свежым паветры можна было пагуляць у настольныя гульні, за ўтульнымі столікамі  пазнаёміцца  з матэрыяламі тэматычных папак і дайджэста публікацый. Экспанавалася кампазіцыя-калаж ручной працы з выявамі 96 помнікаў Высоцкаму ва ўсім свеце і храналагічная кампазіцыя фестываля аўтарства Сяргея Віктаравіча Акуліча.

Бібліятэка аб’яднала аматараў паэтычнай творчасці Уладзіміра Высоцкага падчас літаратурнага батла “Мне каждый вечер зажигают свечи… ”. З галоўнай фестывальнай сцэны прагучалі лірычныя і драматычныя вершы.

25 ліпеня ўдзельнікі фестываля адправіліся ў займальнае рэтра-падарожжа з навагрудскай Гараджанкай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий