/ 28 июля, 2021

28 ліпеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Аксанай Хвашчэўскай.
Аўтарству Аксаны Аляксандраўны належаць жаночыя раманы «Не любовь», «Там за зорями», «Там за зорями. Пять лет спустя», якія заваявалі прызнанне сярод крытыкаў і чытачоў. Падчас сустрэчы аўтар шчыра расказала пра сваё жыццё і пра творчы шлях у літаратуру, адказала на шматлікія пытанні прысутных. Гучала тэма малой радзімы, гістарычнага мінулага роднага краю. Асаблівае месца ў творах Аксаны Хвашчэўскай займае беларуская прырода. Па матывах літаратурных старонак аўтара была прадстаўлена кніжна-ілюстратыўная выстава з выявамі найпрыгажэйшых беларускіх пейзажаў, якая атрымала назву аднайменнага рамана. Сустрэча прайшла ў творчай і пазытыўнай атмасферы. 
Упэўненыя, што кнігі Аксаны Хвашчэўскі для чытачоў бібліятэкі стануць цікавым літаратурным адкрыццём.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий